Першая сустрэча у межах адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы кансультантаў і экспертаў-аўдытараў па экалагічным менеджмэнце адбылася 21 лютага ў Мінску. Да ўдзелу было адабрана тры чалавекі з Гродзенскай вобласці.

 

2s

Амаль нечакана для арганізатараў конкурс выклікаў вялікую зацікаўленасць – свае заяўкі для адбору даслалі 74 асобы, з якіх 24 прэтэндэнты былі адабраныя для удзелу ў курсе.
Знаёмства паказала, што большасць з іх ужо  мае дачыненне да экалагічнага ладу жыцця, распаўсюду экалагічных ведаў і нават экалагічнай сертыфікацыі – сярод удзельнікаў аказаліся выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і супрацоўнікі грамадскіх арганізацый, экалагічныя актывісты з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

vstrecha3

vstrecha4

Арганізатары  падкрэслілі важнасць дзяржаўнай экалагічнай сертыфікацыі прамысловых прадпрыемстваў  – гэта дае  падатковыя прэферэнцыі уладальнікам сертыфікатаў; і не меншую важнасць грамадзкай сертыфікацыі, у праватнасці, адукацыйных і царкоўных установаў. І хаця такая сертыфікацыя не з’яўляецца фармальна абавязковай, яна мае вялікае значэнне, і становіцца ўсё больш папулярнай, бо дапамагае ствараць пазітыўны імідж установы, і галоўнае, дапамагае рэальна змяняць паўсядзенны лад жыцця людзей праз асэнсаваныя змены звычак у бок экалагічнага ладу жыцця.

vstrecha5

vstrecha31

Удзельнікі семінару абмеркавалі таксама умовы адукацыйнага працэсу  і сертыфікацыі, даведаліся, што большая частка заняткаў будзе праводзіцца ў інавацыйных дыстанцыйных формах навучання, і пра тое, што ўжо ў бліжэйшы час яны змогуць атрымаць свой першы практычны досвед у якасці кансультантаў пад час выязных заняткаў.

Мерапрыемства адбылося у межах праекта па экалагічнаму менеджмэнту, які РСЭГА “Жывое партнёрства” рэалізуе пры садзеянні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

Источник: http://grodno.greenbelarus.info/articles/23-02-2015/u-minsku-pachalisya-zanyatki-pa-ekalagichnym-menedzhmence-fota-videa

Автор: Ирина Новик

Фото: Ирина Новик